Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо заўтра: Нацыянальны гістарычны музэй адзначае 60-годзьдзе


Будынак Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі
Будынак Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі

Куды варта пайсьці і за чым сачыць заўтра, 15 сьнежня

Што будзе?

15 сьнежня спаўняецца 60 год з дня заснаваньня Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі

Музэйныя супрацоўнікі прымеркавалі да юбілею адмысловую выставу. Яна пазнаёміць наведнікаў са старонкамі гісторыі музэю праз дакумэнты, фотаматэрыялы, унікальныя музэйныя прадметы. Пэўныя экспанаты ўжо сталі своеасаблівымі візытоўкамі музэю.

Імпрэзы

Творчы вечар Іны Снарскай

У Менску пройдзе творчы вечар паэткі і журналісткі Іны Снарскай, а таксама прэзэнтацыя дыска «Ад сэрца да сэрца — дарога». У сустрэчы возьме ўдзел выканаўца Тацяна Грыневіч-Матафонава.

Менск, кнігарня «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9, уваход са двара).
Пачатак у 18:30.
Уваход вольны.

Канцэрт гурту «Крама»

Юбілейны 2016 год стаў для «Крамы» насычаным і запамінальным, апагеем яго стала сьвяткаваньне 25-годзьдзя ў клюбе Prime Hall. Гурт запрашае сваіх сяброў праводзіць гэты год утульным канцэртам, дзе ўпершыню прагучыць песьня «Стэфка праз 30 год».

Менск, бар Beer&Wine (вул. Кульман, 9).
Пачатак у 19:00.
Кошт квіткоў: 20–25 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG