Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанка ў Менску магла таемна сустрэцца з кіраўнікамі «ДНР» і «ЛНР», — украінскія СМІ


Надзея Саўчанка, архіўнае фота
Надзея Саўчанка, архіўнае фота

7 сьнежня дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзея Саўчанка таемна наведала Мінск, дзе сустрэлася зь лідэрамі самаабвешчаных ДНР і ЛНР, піша ўкраінскі сайт Liga.net.

Сустрэчу нібыта арганізавала ФСБ Расеі пры садзейнічаньні расейскай амбасады ў Беларусі.

Як распавёў выданьню адзін з чальцоў украінскай дэлегацыі на перамовах у Менску, 7 сьнежня супрацоўнікі ўкраінскай амбасады бачылі ў менскім аэрапорце кіраўнікоў непрызнаных ДНР і ЛНР Аляксандра Захарчанку і Ігара Платніцкага. Іх сустрэлі расейскія дыпляматы ў суправаджэньні службоўцаў Фэдэральнай службы бясьпекі Расіі, пасадзілі ў машыну з дыпляматычнымі нумарамі і павезьлі.

Але Захарчанка і Платніцкі не зьявіліся на пасяджэньне кантактнай групы па Данбасе і нібыта вялі перамовы з Саўчанкай.

Пры гэтым дзьве крыніцы «ЛІГАБізнесІнформ» сцвярджаюць, што Саўчанка часта бачыцца са сваякамі закладнікаў і пераконвае іх, што ўлады нічога не робяць і трэба падштурхнуць адміністрацыю прэзыдэнта і прадстаўнікоў Украіны ў Менску да таго, каб пачаць перамовы не з Масквой, а наўпрост з Захарчанкам і Платніцкім, — прызнаць іх уладу і грамадзянскую вайну як форму канфлікту.

У нядзелю ў Кіеве Надзея Саўчанка прымала ўдзел у канфэрэнцыі, прысьвечанай палонным у Данбасе. Перад пачаткам журналіст «ЛІГАБізнесІнформ» проста запытаўся, навошта яна езьдзіла ў Менск і чаму ўсё гэта было зроблена сакрэтна.

«Я не для таго сюды прыйшла, каб адказваць на вашы пытаньні», — сказала дэпутатка. На паўторнае пытаньне адрэзала: «Я што, незразумела сказала?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG