Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама зьняў забарону на пастаўкі зброі паўстанцам у Сырыі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зьняў абмежаваньні на пастаўкі ўзбраеньня сырыйскай апазыцыі і сілам міжнароднай кааліцыі.

Распараджэньне апублікавана на сайце Белага дому.

Абама падкрэсьліў, што пастаўкі зброі павінны дапамагчы Злучаным Штатам у барацьбе з тэрарызмам. Каб скарыстацца гэтым распараджэньнем, дзяржаўны сакратар і міністар абароны павінны атрымаць адабрэньне Кангрэсу.

Кааліцыя зь некалькіх дзесяткаў дзяржаў на чале з Вашынгтонам ад 2014 году праводзіць апэрацыю ў Сірыі. Самалёты кааліцыі падтрымліваюць з паветра некаторыя фармаваньні ўзброенай апазыцыі ў барацьбе з баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

Сырыйская ўрадавая армія змагаецца з паўстанцамі пры падтрымцы расейскай авіяцыі. Пасьля чарговай наступальнай апэрацыі сілы прэзыдэнта Башара Асада ўзялі пад кантроль усе раёны ў гістарычным цэнтры горада Алепа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG