Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь БНФ у Гомелі зьбірае подпісы за вуліцы Быкава і Караткевіча


Рабочы пасёлак Касьцюкоўка ў Гомелі
Рабочы пасёлак Касьцюкоўка ў Гомелі

Моладзь БНФ пачала збор подпісаў за наданьне вуліцам у Гомелі назваў у гонар Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча.

Тэлеканал «Беларусь-1» паведаміў 3 сьнежня, што вуліцы імя Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча зьявіліся ў былым рабочым пасёлку Касьцюкоўка, які сёлета афіцыйна стаў адным зь мікрараёнаў Гомеля.

Але ўжо 7 сьнежня сайты зьнялі гэтую інфармацыю, бо яна не адпавядала рэчаіснасьці. Насамрэч вуліцы ў Гомелі атрымалі зусім іншыя назвы.

«З 8 сьнежня мы пачынаем збор подпісаў за наданьне новым вуліцам імя Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча, бо лічым іх вартымі прадстаўнікамі нашай краіны, якія вядомыя далёка па-за яе межамі. Мы будзем ладзіць гэты збор подпісаў, бо нам вельмі сорамна, што ў Гомелі дагэтуль няма вуліц у гонар Быкава і Караткевіча», — сказаў кіраўнік гомельскай арганізацыі «Моладзі БНФ» Арцём Касавараў.

Актывісты заклікаюць усіх грамадзян Беларусі, у першую чаргу гамельчукоў, пісаць электронныя ці пісьмовыя звароты ў Гомельскі савет дэпутатаў з просьбай надаць новым вуліцам назвы ў гонар Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча.

Прадстаўнікі «Моладзі БНФ» у Гомелі маюць намер зьвярнуцца да гарадзкіх уладаў і патлумачыць, калі праходзілі грамадзкія абмеркаваньні і чаму інфармацыі пра іх не было.

«А пасьля гэтага паспрабуем дамагчыся новых грамадзкіх слуханьняў, бо гэты выпадак з боку мясцовых улад лічым вельмі нізкім», — сказалі ў арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG