Цэнтрвыбаркам заявіў, што падчас галасаваньня не было выяўлена парушэньняў, якія б паўплывалі на вынік, у той жа час узбэцкая служба Радыё Свабода паведаміла, што парушэньні на некаторых участках усё ж зафіксавалі. Сярод такіх парушэньняў называлася агітацыя на ўчастках прадстаўнікамі палітычных партый і галасаваньне адной асобай за некалькіх іншых.
Аніводныя папярэднія выбары ва Ўзбэкістане не былі прызнаныя дэмакратычнымі і справядлівымі прадстаўнікамі АБСЭ.
Чакаецца, што пераможцам выбараў стане 59-гадовы Шаўкат Мірзіёеў, які з 2003 года быў прэмʼер-міністрам Узбэкістана, а 8 верасьня пасьля сьмерці Іслама Карымава быў абвешчаны выконваючым абавязкі прэзыдэнта. Гэта адбылося насуперак канстытуцыйнай норме, паводле якой пасаду павінен часова заняць сьпікер верхняй палаты парлямэнта. Кандыдаты-супернікі — праўладныя Хатамжон Кэтмонаў, Сарвар Атамуратаў, і Нарымон Умараў.
Цэнтральная выбарчая камісія Ўзбэкістана заявіла, што пачне абʼяўляць першыя вынікі выбараў адразу пасьля закрыцьця выбарчых участкаў.