Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп заявіў пра перамогу ў народным галасаваньні


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што выйграў бы і народнае галасаваньне, калі б мільёны людзей не прагаласавалі незаконна. Ніякіх доказаў ён не прадставіў.

«У дадатак да вялікай перамогі ў калегіі выбаршчыкаў я выйграў народнае галасаваньне, калі адняць галасы мільёнаў людзей, якія прагаласавалі незаконна» — напісаў Трамп у сваім Твітэры.


Крыху раней Трамп назваў афёрай запыт Партыі зялёных на пералік галасоў, пададзеных на выбарах кіраўніка дзяржавы ў штаце Вісконсін. 26 лістапада выбарчая камісія штата Вісконсін пагадзілася правесьці поўны пералік галасоў, пададзеных на выбарах прэзыдэнта ЗША.

Запыт быў адпраўлены кандыдатам у прэзыдэнты ад Партыі зялёных Джыл Стайн. На выбарах яна набрала 1% галасоў. Стайн таксама патрабуе пераліку ў штатах Мічыган і Пэнсыльванія.

Каб пачаць пералік галасоў, ініцыятар гэтай працэдуры павінен сам аплаціць выдаткі на яе — а гэта некалькі мільёнаў даляраў. Цяпер ужо сабрана каля 5,3 мільёна даляраў — гэтай сумы, паводле паведамленьняў, павінна хапіць на пералік у Вісконсіне і Пэнсыльваніі. Згодна з фэдэральным законам, усе працэдуры пераліку галасоў павінны быць завершаны да 13 сьнежня.

Штаб кандыдата ад дэмакратаў Гілары Клінтан заявіў, што прыме ўдзел у пераліку вынікаў галасаваньня. Там, аднак, не чакаюць, што ён зьменіць вынік выбараў.

Паводле апошніх паведамленьняў, на выбарах за Дональда Трампа было пададзена 62,2 мільёна галасоў, а за Гілары Клінтан — 64,2 мільёна. У калегіі электараў, аднак, перамог Трамп, здабыўшы 306 галасоў, а Клінтан — 232.

У Вісконсіне, Мічыгане і Пэнсільваніі кандыдаты ў прэзыдэнты змагаюцца сумарна за 46 электарскіх галасоў. Ініцыятары пераліку галасоў выбралі гэтыя тры штаты, бо ў іх вынікі галасаваньня разышліся з дадзенымі апытаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG