Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра Фідэля Кастра адмовілася прыехаць на яго пахаваньне


Хуаніта Кастра.
Хуаніта Кастра.

Хуаніта Кастра, сястра Фідэля Кастра, якая жыве ў ЗША, не паедзе на пахаваньне свайго брата на Кубу. Пра гэта паведамляе газэта Miami Herald.

83-гадовая жанчына выказала шкадаваньне з нагоды сьмерці брата, але адзначыла, што заўсёды была і застаецца праціўнікам дыктатуры. Хуаніта Кастра, якая ўжо 50 гадоў жыве ў ЗША, падкрэсьліла, што не мяняла сваёй пазыцыі, заплаціўшы за гэта цяжкую маральную цану.

Хуаніта Кастра з 1961 году супрацоўнічала з Цэнтральнай разьведвальнай управай ЗША. У 1964 годзе яна пакінула Кубу і ні разу не вярталася на радзіму. Пасьля сьмерці брата яна выказала надзею, што жыхары Кубы змогуць аб’яднацца.

Фідэль Кастра памёр 25 лістапада ў Гаване. Яго пахаваньне пройдзе 4 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG