Такую заяву Парашэнка зрабіў на прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту Ўкраіна-Эўразьвяз. Іншых падрабязнасьцяў гутаркі з Трампам прэзыдэнт Украіны раскрываць ня стаў.
Крым быў анэксаваны Расеяй у сакавіку 2014 году. Легітымнасьць «рэферэндуму», які прайшоў у Крыме, не прызнае большасьць краін сьвету, уключаючы Злучаныя Штаты і эўрапейскія дзяржавы.
Падчас перадвыбарчай кампаніі Трамп паабяцаў разгледзець прызнаньне Крыму расейскім. Паводле яго слоў, неабходна ўлічваць меркаваньне жыхароў паўвострава ў пытаньні аб яго тэрытарыяльнай прыналежнасьці. Трамп таксама неаднаразова адзначаў, што хацеў бы наладзіць адносіны з Расіяй.