Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івана Барбашынскага, чый брат памёр у СІЗА, пакаралі 2 гадамі хатняй хіміі і вызвалілі ў залі суду

У Слуцкім раённым абвешчаны вырак Івану Барбашынскаму, якога абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам, спалучаным з гвалтам. Пракурор патрабавала для яго 3 гады хатняй хіміі, сам Барбашынскі лічыць сябе і брата невінаватымі.

Справу супраць брата Івана, Ігара Барбашынскага, спынілі, бо ён памёр у Жодзінскім СІЗА. На целе Ігара знайшлі ня менш як 17 сьлядоў удараў цьвёрдым тупым прадметам.

XS
SM
MD
LG