Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне прадухілілі забойства былога афіцэра ФСБ, які ўцёк з Расеі


Ільля Багданаў
Ільля Багданаў

Спэцслужбы Ўкраіны прадухілілі другую спробу выкраданьня і забойства былога старэйшага лейтэнанта расейскай Фэдэральнай службы бясьпекі Ільлі Багданава.

У 2014-м ён перайшоў на бок Украіны, абвінаваціўшы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў разьвязваньні вайны супраць Украіны. У складзе добраахвотніцкага батальёна «Данбас» удзельнічаў у баях пад Ілавайскам.

На сумесным зь генэральным пракурорам Украіны Юрыем Луцэнкам брыфінгу ў пятніцу ў Кіеве старшыня СБУ Васіль Грыцак паведаміў, што арганізатарам выкраданьня і пасьля забойства Багданава выступала злачынная група грамадзян Украіны, якой кіравалі з Расеі.

Трох удзельнікаў гэтай групы, якія ўтрымлівалі былога супрацоўніка ФСБ Расеі некалькі дзён у Харкаве, затрымалі напярэдадні паблізу ўкраінска-расейскай мяжы, калі яны спрабавалі пераправіць Багданава на тэрыторыю Расеі. Сярод затрыманых былы дэпутат Харкаўскага аблсавета Уладзімір Астахаў. Па словах Грыцака, заказчыкамі злачынства зьяўляюцца Галоўнае ўпраўленьне Генштаба Узброеных сіл Расеі і ФСБ.

Папярэдняя спроба выкраданьня і забойства Багданава была прадухіленая ўкраінскімі спэцслужбамі ў лютым 2015 года. Затрыманы кілер у кастрычніку мінулага года быў прыгавораны судом да васьмі з паловай гадоў няволі.

12 лістапада праваахоўныя органы Ўкраіны абвясьцілі аб вышуку Багданава, пасьля таго як яго знаёмыя ў Кіеве зьвярнуліся з заявай у паліцыю аб зьнікненьні Ільлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG