Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прапанаваў узначаліць ЦРУ палітыку, які абяцаў «зьмяніць разьлікі Пуціна»


Амэрыканскі кангрэсмэн Майк Пампэа прыняў прапанову абранага прэзыдэнта Дональда Трампа заняць пасаду дырэктара ЦРУ, перадае агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка пераходнай каманды Трампа.

У Кангрэсе Пампэа прадстаўляе штат Канзас. Ён уваходзіць у парлямэнцкі камітэт па выведцы, а таксама належыць да кансэрватыўнага крыла рэспубліканцаў. Палітык выступае супраць закрыцьця турмы ў Гуантанама, падтрымлівае праграмы электроннага сачэньня Агенцтва нацыянальнай бясьпекі. Акрамя таго, Пампэа зьяўляецца рэзкім крытыкам ядзернай зьдзелкі зь Іранам.

Палітык вядомы, у прыватнасьці, сваімі заявамі ў падтрымку Ўкраіны ў яе супрацьстаяньні агрэсіі Расеі.

У красавіку 2014 года Майк Пампэа наведаў Украіну і тады заявіў, што мэтай прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна зьяўляецца «узяць Украіну пад кантроль», і адзначыў: «Каб пацьвердзіць нашу падтрымку ўлады Украіны, мы можам зьмяніць разьлікі Пуціна і павялічыць для яго рызыкі».

Новая адміністрацыя ЗША на чале з Трампам прыступіць да працы пасьля інаўгурацыі новага прэзыдэнта 20 студзеня 2017 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG