Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускай царкве Нью-Ёрку рыхтуюць назіральнікаў за выбарамі ў ЗША

У грамадзкай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ, які знаходзіцца на Атлянтык Авэню ў Брукліне ў Нью-Ёрку, праводзіцца падрыхтоўка назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі ў ЗША. Кожная партыя вылучае сваіх назіральнікаў. На трэнінгу іх вучаць правяраць, ці асоба мае права галасаваць, як не дапускаць маніпуляцыяў зь бюлетэнямі і паводзіць сябе ў канфліктных сытуацыях, у тым ліку з ужываньнем агнястрэльнай зброі. У асобных штатах выбарнікі маюць права прыносіць зброю на выбарчыя ўчасткі, акрамя тых, што знаходзіцца ў школе ці ў будынку суда.

Фатаграфаваць непасрэдна назіральнікаў нам не дазволілі, каб гэта не было расцэнена як ціск.

Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША традыцыйна адбываюцца ў першы аўторак пасьля першага панядзелка лістапада. Сёлета 58-ыя выбары адбудуцца 8 лістапада.


16x9 Image

Франак Вячорка

Франак Вячорка — журналіст, рэдактар новых мэдыяў Радыё Свабода.

XS
SM
MD
LG