Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 5 лістапада 2016: «Беларускае золата» ў Менску, «Партызан-Рок» у Варшаве


Падчас канцэрту рок-гурту «Dzieciuki»
Падчас канцэрту рок-гурту «Dzieciuki»

Афіша:

У Нясьвіскім замку пройдзе гістарычны музычна-тэатралізаваны квэст «Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў». Пачатак: 15.30.

Гурт «J: морс» і Прэзыдэнцкі аркестар Беларусі прадставяць найлепшыя песьні гурту ў сымфанічных аранжыроўках ў рамках праграмы «Беларускае золата». Месца: Палац Рэспублікі. Пачатак: 19.00.

У Варшаве ў клюбе «Progresja» (Fort Wola 22) пройдзе канцэрт беларускіх рок-гуртоў пад назвай «Партызан-Рок». Удзельнічаюць: «Brutto&Lyapis», «Dzieciuki», «Hańbuki», «Крамбамбуля». Пачатак: 18.00.

У гісторыі:

1794 — расейскія войскі пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава ўзялі штурмам Варшаву і ўчынілі там расправу над паўстанцамі. Такім чынам вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, якое адбывалася і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, было канчаткова задушанае.

1893 — нарадзіўся Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году, сябра Рады БНР, міністар вайсковых справаў БНР (расстраляны НКВД у 1946 годзе).

1907 — нарадзіўся Міхал Вітушка, арганізатар пасьляваеннай антысавецкай партызанкі.

1923 — створана літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».

У памяці:

1916 — памерла беларуская паэтка Алаіза Пашкевіч (Цётка).

1954 — памёр беларускі паэт і перакладчык Міхась Клімковіч, аўтар гімну БССР.

1996 — памёр беларускі кінарэжысэр Віктар Тураў. Аўтар фільмаў «Я родам зь дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і іншых.

Цытата:

«Асеньні дзень гарэў. З кляноў і ліпаў
Бязвольна падаў залачоны ліст.
І ў гэты час прыгрэты сонцам птах рассыпаў
Свой разьвітальны, ледзь улоўны сьвіст.
Я зазірнуў табе у вочы, і здалося,
Што раптам ўспыхнула навокал ўсё вясной
І што ня ліст, а жоўтае калосьсе
Вяночкам залатым схілілася, сплялося
Над сьветлаю тваёю галавой.
Ты засьмяялася — і ветрык палахлівы
Ў вяршалінах прайшоў і зашумеў,
А клён стары, прапрадзед гэтых дрэў,
Цябе засыпаў золатам, магутны і шчаслівы.
— Лавіце! Матылі! — сама матыль вясеньні,
Ты паляцела к ім, як прывід з казкі-сну.
І бог ты мой! — як гэты дзень асеньні
Падобен быў на шчасьце, на вясну!»

Міхась Клімковіч, «Лірычнае» (1945)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG