Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы помнік Леніну ўсталёўваюць у Менску. Фота


Помнік Леніну пачалі ставіць каля Менскага трактарнага заводу.

Будаўнікам перашкаджае надвор’е. Праз сырасьць выкарыстоўваюць «цеплавыя гарматы».

Будаўнікі сумняюцца, ці пасьпеюць да 7 лістапада.

Кіраўніцтва Менскага трактарнага заводу вырашыла пераставіць помнік Леніну, які раней стаяў у заводзкім двары.

З просьбай паставіць помнік за тэрыторыяй заводу зьвярнуліся да кіраўніцтва МТЗ «вэтэраны і камуністы».

Пра гэта сказаў намесьнік генэральнага дырэктара МТЗ па ідэалёгіі, кадрах і сацыяльным разьвіцьці Андрэй Сусьленка.

«Нам казалі, што неўзабаве сьвята, але няма куды кветкі адносіць. Пасьля абмеркаваньня мы вырашылі паставіць помнік на першапачатковым месцы. Цяпер любы грамадзянін можа яго ўбачыць, а ня толькі рабочыя».

Плянуецца, што помнік Леніну каля МТЗ будзе адкрыты 7 лістапада падчас сьвята, арганізаванага заводам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG