Чым зьяўляецца для цяперашніх жыхароў Беларусі камуністычная ідэя? Ці ёсьць яе прыхільнікі сярод моладзі? Пры якіх умовах з вуліцаў беларускіх гарадоў зьнікнуць знакі і сымбалі камунізму – вуліцы, плошчы і помнікі камуністычным правадырам? Гэтыя і іншыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць – грамадзкая актывістка, былая сустаршыня “Маладога Фронту” Наста Дашкевіч і філёзаф і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч.