Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанскай нафтай дазагружаюць Мазырскі НПЗ


Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод

Першыя чыгуначныя цыстэрны з азэрбайджанскай нафтай прыбылі на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў гендырэктара ААТ «Мазырскі НПЗ» Сяргей Крот. Ён распавёў БелТА, што Мазырскі НПЗ прыступае да перапрацоўкі партыі азэрбайджанскай нафты, набытай «для дазагрузкі вытворчых магутнасьцяў арганізацыі».

Партыю азэрбайджанскай нафты аб’ёмам 84,7 тыс. тон даставілі з порту Супса ў порт Адэса, а потым перагрузілі ў чыгуначныя цыстэрны і праз Украіну даставілі ў Мазыр.

Нафта пастаўлена трэйдынгавым падразьдзяленьнем азэрбайджанскай нафтавай кампаніі SOCAR.

28 кастрычніка старшыня канцэрну «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка паведаміў журналістам, што Расея не аднавіла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у ранейшых абʼёмах. Ляшэнка таксама заявіў, што Беларусь вывучае магчымасьць альтэрнатыўных расейскім паставак нафты. Ён адзначыў, што ў Беларусі абмяркоўваецца варыянт пастаўкі нафты праз латвійскі порт Вэнтсьпілс.

7 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь вядзе перамовы з Іранам аб пастаўках нафты.

«Сёньня загружаны танкер ідзе ў Адэсу, і пачнём пастаўляць праз Украіну на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG