У пятніцу, 28 кастрычніка, у Менскім гарадзкім судзе абвясьцілі вырак у закрытым працэсе над Эдуардам Пальчысам, які вёў блог www.1863x.com пад псэўданімам Джон Сыльвэр. Якраз у дзень абвяшчэньня прысуду Эдуарду Пальчысу споўнілася 26 гадоў.
Пальчыса судзілі за ягоныя публікацыі: у дзевяці зь іх суд знайшоў «экстрэмізм», а ў адной — «распаўсюд парнаграфіі». У час суду працягвалася акцыя ў падтрымку Пальчыса, на актывістаў склалі каля 70 пратаколаў.