Як паведамляе брытанская газэта Daily Mail, картаграфічная экспэдыцыя вывучала дно Чорнага мора ў раёне ўзьбярэжжа Баўгарыі на глыбіні 1800 мэтраў з выкарыстаньнем найноўшых тэхналёгій 3-D і выявіла караблі. Яны ў добрым стане, бо знаходзіліся з «мёртвай зоне» на глыбіні, куды не трапляе кісларод і сьвятло.
Археолягі даўно падазравалі, што ў гэтым раёне знаходзяцца могілкі караблёў. Кіраўнік экспэдыцыі, прафэсар Саўтгэмптанскага ўнівэрсытэту Джон Адамс лічыць, што знойдзеныя караблі дазволяць даведацца шмат новага пра жыцьцё на ўзьбярэжжы Чорнага мора ў старыя часы.