Савецкі Саюз увёў войскі ў горад і жорстка здушыў паўстаньне. Нягледзячы на паразу, вугорскае паўстаньне 1956-га году стала свайго роду «першай расколінай» у «жалезнай заслоне». Сёньня стала магчыма ўстанавіць месцы падзеяў, захаваных на фотаздымках, якія сталі гістарычнымі. Зь цягам часу зьмяніліся палітычныя будні, але час, мабыць, ня надта моцна закрануў вуліцы вугорскай сталіцы.
Будапэшт: 60 гадоў пасьля паўстаньня
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.