Расея адмовілася перадаць Украіне рэжысэра Алега Сянцова, асуджанага паводле абвінавачваньня ў тэрарызьме. Намесьнік міністра юстыцыі Ўкраіны ў пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі Сяргей Петухоў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што адмова зьвязаная з наяўнасьцю ў Сянцова расейскага грамадзянства, якое ён атрымаў пасьля анэксіі Крыму.
Да запісу прыкладзены ліст расейскага міністэрства юстыцыі, дзе падкрэсьліваецца, што паміж Расеяй і Ўкраінай няма міжнароднага пагадненьня, якое рэгулюе пытаньні падвойнага грамадзянства.
У жніўні 2015 году расейскі суд прысудзіў Алега Сянцова да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Іншым асуджаным у гэтай справе стаў крымскі актывіст Аляксандар Кольчанка — ён атрымаў 10 гадоў. Украінцаў прызналі вінаватымі ў падрыхтоўцы падрыву помніка Леніну ў Сімфэропалі, а таксама ў падпале офісаў «Рускай абшчыны Крыму» і «Адзінай Расеі».
Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» унёс Сянцова і Кольчанку ў сьпіс палітвязьняў.
Самае папулярнае
1