Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папу Рымскаму ўручылі пераклад ягонай кнігі на беларускую мову


Кніга Папы Францішка «Імя Бога — Міласэрнасьць», перакладзеная на беларускую мову супрацоўнікам беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Аляксандрам Панчанкам, была прэзэнтаваная аўтару, паведамляе сайт catholic.by.

19 кастрычніка ў межах агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек перадалі пантыфіку беларускую вэрсію гэтай кнігі.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Папа Францішак падпісаў два асобнікі кнігі. Адзін зь іх будзе захоўвацца ў беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, а другі адправіцца ў Беларусь.

Архімандрыт Сяргей Гаек
Архімандрыт Сяргей Гаек

Менавіта архімандрыт Сяргей Гаек і біскуп Алег Буткевіч выступілі ініцыятарамі перакладу гэтай кнігі на беларускую мову, зьвярнуўшыся па дапамогу ў беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё.

У кнізе Папа Францішак у інтэрвію італьянскаму журналісту Андрэа Тарніелі распавядае пра жыцьцёвы і пастырскі досьвед, закранаючы тэмы сэнсу жыцьця, супакою і пакаяньня, а таксама тлумачыць прычыны абвяшчэньня ў Каталіцкім Касьцёле надзвычайнага году Міласэрнасьці.

Кніга «Імя Бога — Міласэрнасьць» выйшла ў менскім выдавецтве «Медысонт» накладам у 950 асобнікаў. У Менску яе можна набыць у кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25) і пры грэка-каталіцкай парафіі Сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG