Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA апублікавала сотні новых здымкаў Марса

Ужо 10 гадоў вакол Марса кружляе зонд Mars Reconnaissance Orbiter. Галоўная мэта яго місіі — дасьледаваць прысутнасьць вады на «чырвонай плянэце». Апарат HiRISE, якім абсталяваны зонд, цыклічна робіць здымкі Марса. Дзякуючы ім мы можам лепш даведацца пра гісторыю плянэты.

Дзякуючы гэтым здымкам можна будзе лепш падрыхтаваць будучыя палёты на «чырвоную плянэту». NASA хоча ў 2020 годзе выслаць на Марс новы марсаход. Сабраная ім інфармацыя дапаможа падрыхтаваць каманду, якая зьдзейсьніць першы ў гісторыі палёт чалавека на Марс.


XS
SM
MD
LG