Паведамляецца, што допінг-пробы Івана Наскова, Міхаіла Рыжова, Веры Сакаловай, Дзяніса Стралкова і Эльміры Алембекавай далі станоўчы вынік на эрытрапаэтын.
У ліпені Ўсясьветнае антыдопінгавае агенцтва падало даклад, зь якога вынікае, што расейскія антыдопінгавыя лябараторыі наўмысна хавалі станоўчыя пробы спартоўцаў на ўжываньне забароненых прэпаратаў. Пры гэтым да махінацыі з аналізамі была датычная ФСБ.
Да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра не былі дапушчаныя больш за сотню расейскіх спартоўцаў. У поўным складзе была адхіленая ад спаборніцтваў паралімпійская зборная Расеі.
Таксама на Алімпіяду ў Рыё не была дапушчаная мужчынская зборная ў веславаньні на байдарках і каноэ.