Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі адзін дэпутат Палаты прадстаўнікоў захацеў распрацоўваць законы


Паседжаньне Палаты прадстаўнікоў. На фота на пярэднім пляне - незалежная дэпутатка Алена Анісім (справа) з памочніцай
Паседжаньне Палаты прадстаўнікоў. На фота на пярэднім пляне - незалежная дэпутатка Алена Анісім (справа) з памочніцай

У адну з найважнейшых камісій Палаты прадстаўнікоў 6-га скліканьня — Пастаянную камісію па заканадаўстве — у першы дзень працы новага скліканьня пажадаў увайсьці толькі адзін дэпутат, перадае карэспандэнт Свабоды.

Імя адзінага чалавека, які захацеў браць удзел у камісіі, што распрацоўвае і ацэньвае законапраекты, не называецца. Але ў кулюарах кажуць, што ў камісію запісалася дэпутатку Натальля Гуйвік, якая ў часы мінулага скліканьня таксама была сябрам гэтай камісіі.

Таксама ня шмат ахвотнікаў, 4 чалавекі, было ў камісію па фінансах і бюджэце. Гэта зьдзівіла нават новаабранага старшыню Палаты Ўладзімера Андрэйчанку, які не ўстрымаўся ад экспрэс-камэнтару: «У гэтай камісіі знаходзяцца ўсе грошы!»

Затое дастаткова было ахвочых у камісію па міжнародных справах (14 чалавек) і камісію па адукацыі, культуры і навуцы (16).

Усяго ў Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў. Зь іх адна дэпутатка ад апазыцыйнай партыі (Ганна Канапацкая з АГП) і адна — ад недзяржаўнай арганізацыі (Алена Анісім з Таварыства беларускай мовы).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG