Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шостая палата, дзень першы. Анлайн

Палата прадстаўнікоў шостага скліканьня пачынае працу 11 кастрычніка.

Палата прадстаўнікоў шостага скліканьня пачала працу 11 кастрычніка. У гэтым скліканьні ёсьць па адной прадстаўніцы апазыцыйнай партыі і незалежнага Таварыства беларускай мовы, сьпявачка, амбасадар, па 20 вэртыкальшчыкаў і гаспадарнікаў, 8 мэдыкаў, 2 спартоўцы. Апазыцыя зьявілася ў Палаце ўпершыню за 12 гадоў.

Свабода вядзе твітэр-трансьляцыю першага пасяджэньня шостай Палаты.

14:02 11.10.2016

Паседжаньне скончылася. Наступнае — 13 кастрычніка.

14:00 11.10.2016

У камісіі па заканадаўстве пажадаў працаваць 1 дэпутат, у міжнароднай — 14

Ідзе папярэдні запіс. У кожнай камісіі будзе ад 5 да 13 чалавек. Дэпутаты будуць пісаць заявы на імя старшыні. Пастаянная камісія па заканадаўстве — пажадаў працаваць 1 дэпутат. Камісія па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце — 10 дэпутатаў. Камісія па нацыянальнай бясьпецы — запісалася 7 дэпутатаў. Камісія па эканамічнай палітыцы — 8 дэпутатаў. Камісія па бюджэце і фінансах — 4 дэпутаты. Камісія па аграрнай палітыцы — 3. Камісія па экалёгіі, прыродакарыстаньні і Чарнобылі — 8 дэпутатаў. Камісія па правах чалавека, міжнацыянальных адносінах і СМІ — 4. Камісія па адукацыі, навуцы, культуры — 16 чалавек. Камісія па працы і сацыяльных пытаньнях — 5 чалавек. Камісія па ахове здароўя, сямейнай палітыцы, спорце — 12 чалавек. Камісія па прамысловасьці, транспарце і сувязі — 11 чалавек. Камісія па жыльлёвым будаўніцтве — 6. Камісія па міжнародных справах — 14 чалавек.

13:49 11.10.2016

На парадку дня віцэ-сьпікеры і камісіі

Намесьніка старшыні парлямэнту і старшыняў сталых камісіяў абяруць 13 кастрычніка. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.

Сёньня дэпутаты павінны вызначыць колькасьць камісіяў і сфэры дзейнасьці, якімі будуць займацца гэтыя камісіі. Старшыня Палаты прапанаваў, каб у шостым скліканьні, як і ў папярэднім, было 14 пастаянных камісіяў. З гэтым дэпутацкі корпус пагадзіўся.

Пасьля зацьверджаньня назваў камісіяў дэпутаты паведамяць сакратарыяту, у якой з 14 камісіяў яны хочуць працаваць. Канчатковае рашэньне аб пэрсанальным складзе кожнай камісіі будзе прынятае 13 кастрычніка.

13:28 11.10.2016

Канапацкая галасавала супраць абраньня Андрэйчанкі

Ганна Канапацкая пацьвердзіла Свабодзе, што яна галасавала супраць. У яе была адмысловая асадка. І яна сама была ў падліковай камісіі. Прызналася, што не чакала такога адзінадушша. «Сум», — сказала Ганна Канапацкая пра пачатак першага паседжаньня парлямэнту.

Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

13:13 11.10.2016

У Палаце зноў перапынак — на 30 хвілінаў.

13:04 11.10.2016

Сьпікерам абралі Андрэйчанку, супраць быў толькі адзін

Уладзімер Базанаў абвяшчае вынікі галасаваньня за старшыню парлямэнту. За — 109, супраць 1 дэпутат. Старшынём Палаты ў трэці раз абраны Ўладзімер Андрэйчанка.

12:52 11.10.2016

12:03 11.10.2016

Выступы скончыліся. Перапынак

Выступае Дзьмітры Шаўцоў, кажа, які прыстойны чалавек Андрэйчанка, якія вялікія ў яго заслугі. «Праца была дакладнай, наладжанай, яснай і апэратыўнай», — падсумоўвае Шаўцоў.

Дэпутат Леанід Цупрык падтрымлівае калегаў, кажа зноў пра дзелавыя і асабістыя якасьці Андрэйчанкі. Заклікае ад імя дэпутатаў Берасьцейшчыны аддаць свае галасы за Андрэйчанку. Выступы скончыліся. Галасуюць за спыненьне выступаў. За — 110 дэпутатаў. Трэба зацьвердзіць форму бюлетэня. Дэпутаты ідуць на перапынак на 20 хвілінаў.

11:58 11.10.2016

Пытаньняў да Андрэйчанкі ў дэпутатаў няма

Андрэйчанка ў праграмным выступе прамаўляе, як плённа павінен працаваць парлямэнт, пра эканоміку, бюджэт, інвэстыцыі, прынцыповую працу з урадам, міжнароднае супрацоўніцтва, з ЭўрАзЭС, Кітаем, Эўразьвязам, пра наладжваньне сувязяў з Паўднёва-Ўсходняй Азіяй і Лацінскай Амэрыкай. Засяроджвае ўвагу на працы дэпутатаў зь людзьмі. Кажа, што абазначыў толькі ключавыя задачы, што стаяць перад парлямэнтам. Пытаньняў да Андрэйчанкі няма.

11:48 11.10.2016

Галасаваць за Андрэйчанку будуць без альтэрнатывы

Ярмошына пытаецца, ці ёсьць іншыя прапановы. Няма. На пасаду старшыні вылучаная толькі кандыдатура Ўладзімера Андрэйчанкі. За прагаласавалі 108 чалавек, 2 чалавекі не галасавалі. Ярмошына пытаецца, ці ня хоча ён узяць самаадвод. Андрэйчанка кажа, што ня хоча. Абяцае апраўдаць давер дэпутатаў. Узгадвае выступ Аляксандра Лукашэнкі, які сфармаваў пералік задач, які стаяць перад парлямэнтам. Галасаваць за Андрэйчанку будуць бюлетэнямі.

11:41 11.10.2016

На сьпікера зноў прапанавалі Андрэйчанку

Выступае дэпутат ад Полацкай выбарчай акругі Натальля Гуйвік, прапануе вылучыць Уладзімера Андрэйчанку, які два папярэднія тэрміны ўжо ачольваў парлямэнт. Гэта самы сталы па ўзросьце дэпутат — яму 67 гадоў. Гуйвік кажа, як ёй пашчасьціла працаваць пад кіраўніцтвам Андрэйчанкі, які ён патрыёт, як добра ведае законатворчую дзейнасьць, ведае праблемы вёскі і гораду. Але асаблівы талент у яго разьвіўся тут — у Палаце прадстаўнікоў, кажа Натальля Гуйвік.

11:36 11.10.2016

11:35 11.10.2016

11:33 11.10.2016

Сэсію вядзе старшыня ЦВК

Паседжаньне працягвае весьці Лідзія Ярмошына. Старшынём падліковай камісіі абраны дэпутат Уладзімер Базанаў.

Ярмошына абвяшчае парадак дня: абраньне старшыні Палаты, яго намесьнікаў, склад камісіі — усяго 7 пунктаў. Заўвагаў дэпутаты ня выказалі, прагаласавалі «за» парадак дня ўсе 110 дэпутатаў.

Пачынаецца абраньне старшыні, Ярмошына зачытвае цытаты з Закону аб Нацыянальным сходзе — старшыня абіраецца таемным галасаваньнем з выкарыстаньнем бюлетэняў.

11:18 11.10.2016

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына тлумачыць новым дэпутатам законы і іх правы. У залі прэм’ер Кабякоў, члены ўраду. Фармуюцца працоўныя органы.

XS
SM
MD
LG