Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Люксэмбургам

Зборная Беларусі ў дамашняй гульні на згуляла ўнічыю зь Люксэмбургам. Гэта чацьвёртая нічыя ў гісторыі супрацьстаяньня дзьвюх зборных.

Выніковы лік гульні 1:1. На 80-й хвіліне лік адкрыў Павал Савіцкі. Але ўжо праз 5 хвілінаў зборная Люксэмбургу зраўняла лік.

Гэта дзявятая гульня паміж зборнымі Беларусі і Люксэмбургу. Беларусы выйгравалі чатыры разы, чатыры разы гулялі ўнічыю і адзін раз, у 2007 годзе, прайгралі.

Такім чынам Беларусь сёньня мае два ачкі і займае перадапошняе месца ў сваёй групе.

XS
SM
MD
LG