Дэмакратычныя прафсаюзы правялі пікеты за годную працу ў Бабруйску
У Бабруйску на вызначанай пляцоўцы каля стадыёну швэйнай фабрыкі «Славянка» — недалёка ад цэнтру гораду, але ў малалюдным месцы — сабраліся каля 30 сябраў Свабоднага прафсаюзу Беларусі, Незалежнага прафсаюзу Беларусі, прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці ды незалежнага прафсаюзу гарнякоў — з Бабруйску, Менску і Салігорску. Пікет з раздачай мінакам улётак спакойна працягваўся дзьве гадзіны. Падчас пікету вялікая вайсковая калёна праехала па гэтай жа вуліцы, аддзяляючы пікетоўцаў ад гораду.