Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International прапануе ўсім краінам сьвету ўвесьці квоты для ўцекачоў


Багатыя краіны паказалі поўную адсутнасьць лідэрства і адказнасьці, прымусіўшы толькі 10 краін, на долю якіх прыпадае менш за 2,5% сусьветнага ВУП, прыняць 56% бежанцаў, гаворыцца ў справаздачы праваабарончай арганізацыі Amnesty International, апублікаванай 4 кастрычніка.

Арганізацыя прапануе разьвязаць крызіс паводле аб’ектыўных крытэраў: кожная дзяржава ў сьвеце павінна штогод узяць удзел у пошуку новага дому для 10% бежанцаў. Напрыклад, выкарыстоўваючы крытэры колькасьці насельніцтва, нацыянальнага багацьця і ўзроўню беспрацоўя, праваабаронцы Amnesty International падлічылі, што Новая Зэляндыя павінна штогод прымаць 3466 уцекачоў. У Лібане пражывае падобная колькасьць людзей, але гэтая краіна прыняла ўжо больш за 1 млн уцекачоў.

«Толькі 10 з 193 краін сьвету прымаюць больш за палову бежанцаў. Невялікай колькасьці краін даводзіцца рабіць занадта шмат толькі таму, што яны зьяўляюцца суседзямі крызысу», — гаворыцца ў справаздачы.

Арганізацыя нагадвае, што ў 2015 годзе больш за адзін мільён уцекачоў і мігрантаў дайшлі да Эўропы па моры, 4000 чалавек па дарозе патанулі. Больш за 3500 уцекачоў памерлі ў першыя дзевяць месяцаў 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG