Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Абама выступіць з прамовай на пахаваньні Шымона Пэрэса


Барак Абама ўзнагароджвае Шымона Пэрэса прэзыдэнцкім Мэдалём Свабоды, 2012 год
Барак Абама ўзнагароджвае Шымона Пэрэса прэзыдэнцкім Мэдалём Свабоды, 2012 год

На пахаваньні былога лідэра Ізраілю будзе прысутнічаць амэрыканская дэлегацыя ў складзе 32 чалавек.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў чацьвер вылецеў у Ізраіль, дзе ён выступіць на пахаваньні былога лідэра краіны Шымона Пэрэса. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дому.

Абама ўзначаліць дэлегацыю з 32 чалавек, куды ўвойдуць экс-прэзыдэнт Біл Клінтан, дзяржаўны сакратар Джон Керы, сэнатар-дэмакрат Боб Кэйсі і лідэр дэмакратычнай меншасьці ў Палаце прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі.

Дэлегацыя будзе складацца ў асноўным з дэмакратаў, аднак сярод 19 кангрэсмэнаў, якія ўвайшлі ў яе, будзе трое рэспубліканцаў, у тым ліку Стывэн Гэдлі, які быў дарадцам у нацыянальнай бясьпецы ў адміністрацыі прэзыдэнта-рэспубліканца Джорджа Буша-малодшага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG