На просьбу самога Пэрэса, рагавіца яго вачэй была перададзена ў Нацыянальны трансплянтацыйны цэнтар.
Палітык памёр у сераду раніцай у лякарні пад Тэль-Авівам, дзе ён знаходзіўся пасьля перанесенага два тыдні таму інсульту. Лекары ўвялі яго ў мэдыкамэнтозную кому і падключылі да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Спачуваньні ў сувязі са сьмерцю выказалі прэзыдэнт ЗША Барак Абама і эўрапейскія лідэры.
Пэрэс быў прэзыдэнтам Ізраілю з 2007 па 2014 год. У 1994 годзе сумесна палітык быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру.
Сямён Перскi (такім было імя і прозьвішча Шымона Пэрэса да эміграцыі ў Палестыну) нарадзіўся ў 1923 годзе ў Вішневе на Валожыншчыне, у 1934 годзе разам зь сям’ёй пераехаў у Палестыну і зрабіў дзяржаўную кар’еру ў Ізраілі. Ён наведваў сваю родную вёску чатыры разы. Але сваякоў прэзыдэнта там больш няма — амаль усё габрэйскае насельніцтва было зьнішчана ў 1942 годзе.