Украіна атрымала ад дзярждэпартамэнту ЗША дыпляматычную ноту адносна крэдытных гарантый на 1 мільярд даляраў.
Пра гэта са спасылкай на Твітэр прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі паведамляе агенцтва УНІАН.
Згодна з копіяй дакумэнта, якая прыкладаецца да паведамленьня Парашэнкі, гаворка ідзе пра крэдытныя гарантыі ўраду ЗША на карысьць ўкраінскага ўраду, пад заклад якіх Украіна 22 верасьня разьмясьціла эўрааблігацыі на 1 млрд даляраў па самай нізкай у гісторыі Ўкраіны стаўцы ў 1,471% гадавых. Атрыманне гарантый ад ураду ЗША стала магчымым пасля станоўчага вырашэньня ключавога крэдытора Ўкраіны — МВФ — аб працягу супрацоўніцтва з Украінай і выдзяленьні трэцяга крэдытнага траншу па чатырохгадовай праграме EFF у памеры 1 млрд. даляраў.
Сродкі прызначаныя для фінансаваньня сацыяльнай падтрымкі найбольш незабясьпечаных слаёў насельніцтва, у тым ліку ў выніку павышэньня тарыфаў на газ. Пагадненьне зьяўляецца ўжо трэцяй крэдытнай гарантыяй ад ураду ЗША, дзьве папярэднія далі магчымасьць Украіне прыцягнуць на зьнешніх рынках 2 млрд даляраў у 2014 і 2015 гадах па нізкіх стаўках.
Самае папулярнае
1