Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бурбуліс пра Віскулі: Невыпадкова, што гістарычнае пагадненьне падпісалі менавіта ў Беларусі АНОНС


Бурбуліс: Невыпадкова, што гэтае гістарычнае пагадненьне было падпісанае менавіта ў Беларусі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:39 0:00

25 гадоў таму ў беларускіх Віскулях былі падпісаныя Белавескія пагадненьні, якія Генадзій Бурбуліс называе аптымістычнай трагедыяй і цывілізаванай формай выйсьця зь гістарычнага тупіку. Удзельнік цыклю «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» — Дзяржсакратар Расеі (1991-1992), паплечнік Ельцына, адзін з аўтараў і падпісантаў Белавескіх пагадненьняў Генадзь Бурбуліс.

Соўсь: Як вы лічыце, ці гэта невыпадкова, што гэтае гістарычнае пагадненьне было падпісанае менавіта ў Беларусі, на той час адной з найбольш савецкіх рэспублік, як казаў Алесь Адамовіч, беларускай Вандэі?

Бурбуліс: Была настойлівая ініцыятыва Станіслава Шушкевіча, у той час кіраўніка Беларусі, старшыні Вярхоўнага Савету. Па-другое, менавіта ў сваёй унікальнасьці Беларусь была той жыцьцёвай, геапалітычнай, чалавечай і маральна-духоўнай прасторай, дзе мы павінны і маглі сустрэцца. Шушкевіч прасіў сустрэцца і дапамагчы з вырашэньнем пэўных гаспадарчых праблемаў энэргазабесьпячэньня і іншых жыцьцёва важных задачаў выжываньня.

Соўсь: Дык ён ня ведаў, чым усё скончыцца?

Бурбуліс: Ён ня ведаў, чым гэта скончыцца... Украіна ўпершыню правяла выбары прэзыдэнта і рэфэрэндум па пацьверджаньні акту аб незалежнасьці, які быў прыняты 24 чэрвеня. Гэтыя абставіны былі вельмі істотныя для таго, каб абмеркаваць якасна новую сытуацыю, якая склалася на прасторы савецкай сыстэмы. Назарбаеў 1 сьнежня таксама стаў прэзыдэнтам. У новым статусе мы яго таксама запасілі і думалі сумясьціць наш афіцыйны, дзелавы і сяброўскі візыт у Беларусь з насьпелай, перасьпелай сустрэчай бліжэйшых паплечнікаў. Паміж намі ўжо былі двухбаковыя перамовы, і мы неаднаразова спрабавалі пераканаць Гарбачова і ягоных памочнікаў шукаць новыя шляхі, улічваючы ўжо нашу дзейнасьць, актыўнасьць, пазыцыю і інтарэс. Таму не выпадкова...

Соўсь: Тагачасны прэм’ер Беларусі Вячаслаў Кебіч у сваіх мэмуарах цяпер піша пра тое, што ён быў супраць падпісаньня, што яго фактычна прымусілі падпісаць Белавескія пагадненьні. У сваёй апошняй кнізе ён выступае амаль не прыхільнікам «рускага сьвету». Ці вы не маглі б згадаць ягоную ролю і пазыцыю 25 гадоў таму?

Бурбуліс: Чалавек мае права на такую памяць. Гэта быў цудоўны прэм’ер-міністар, цудоўны кіраўнік, гаспадарнік. Можа, нават у нейкіх нюансах ён мог быць ня згодны тады. Але не па сутнасьці. Яго ацэнка сёньня.. Я да гэтага стаўлюся з разуменьнем і цярпіма. Размова ідзе пра тое, што мы былі сфармаваны ў сыстэме, якая надоўга і глыбока кожнага чалавека траўмавала сьветапоглядна, мэнтальна, каштоўнасна-духоўна. Для многіх людзей майго пакаленьня і для шасьцідзесяцігадовых дагэтуль гэты боль існуе. Я называю гэты стан фантомным болем. Імпэрыя распалася, а засталася імпэрскасьць.... Ні ў кожнага чалавека ёсьць абвостранае адчуваньне ўласна годнасьці, яшчэ больш у дэфіцыце ў нас каштоўнасьць свабоды, адказнасьці, асабістага стаўленьня да гісторыі тваёй радзімы, лёсу твайго народу. У дадзеным выпадку я Кебіча разумею, я яго не асуджаю...

Соўсь: Але ж не прымушалі падпісваць?

Бурбуліс: Не, канечне. Яго ніхто не гвалціў...

Соўсь: 25 жніўня на пазачарговай сэсіі ВС Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі, прынятай у 1990-м, надалі статус закону. У той дзень перад галасаваньнем лідэр Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк гаварыў пра тое, што ня трэба разьлічваць на тое, што дэмакратыя прыйдзе з Расеі, ён перасьцерагаў дэпутатаў ад празьмернай эўфарыі ад Ельцына і ягонай каманды. Давайце паспрабуем ацаніць гэтую заяву праз 25 гадоў.

Бурбуліс: Папярэджаньне абсалютна да месца, слушнае. Яно было зроблена чалавекам мудрым, які на той час больш усіх нас ведаў цану свабоды і дэмакратыі...

Цалкам інтэрвію неўзабаве на сайце Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG