Анатоль Галушка, спаралізаваны жыхар вёскі Магіліцы Івацэвіцкага раёну. Штодня прыблізна з 10 да 16-й гадзіны, трымаючы пэндзаль зубамі, ён малюе родную прыроду. За 16 гадоў Анатоль стварыў ужо сотні пэйзажаў і стаў сябрам Сусьветнай арганізацыі мастакоў, якія малююць зубамі і нагамі.