Фэстываль беларускамоўнай адукацыі ў Гомелі
Імпрэза гомельскай філіі ТБМ і гуртку "мова дзяцей"сабрала больш за 30 дзетак у Гомелі на фэстываль беларускамоўнай адукацыі. Дзеці розных узростаў з бацькамі вучыліся разам сьпяваць беларускія песьні, танцаваць, прыдумляць і маляваць ілюстрацыі да беларускіх казак, рабіць лялькі і інш.