Чаму кіраўнік Беларусі выступіў з вострай крытыкай палітыкі Расеі менавіта зараз? Ці зьяўляюцца дзеяньні Масквы ціскам на Беларусь і калі так, то ў чым яго мэта? Ці зробяць уражаньні на Крэмль пагрозы Лукашэнкі прыпыніць інтэграцыю ў межах Эўразійскага эканамічнага саюзу? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць беларускія палітолягі Аляксандар Класкоўскі і Арсені Сівіцкі і расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.