Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі выбарчай кампаніі падводзяць палітыкі, назіральнікі і экспэрты

Карэспандэнты Свабоды перадаюць з пасьлявыбарчых брыфінгаў, запісваюць камэнтары і першыя рэакцыі на вынікі ўчорашняга галасаваньня на выбарах новага складу Палаты прадстаўнікоў.

Упершыню з 2004 году ў беларускім парлямэнце будуць апазыцыйныя дэпутаты: Ганна Канапацкая з АГП і Алена Анісім з ТБМ. Гэта стала вядома па выніках выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 11 верасьня. Усяго абрана 110 дэпутатаў, абсалютная большасьць ляяльныя да ўлады.

За выбарамі назіралі 827 міжнародных назіральнікаў — ад СНД, БДІПЧ АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дыпляматычнага корпусу, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. #вынікі

10:34 12.9.2016

10:34 12.9.2016

Ярмошына «далучыла» Алену Анісім да апазыцыі

На ранішняй прэс-канфэрэнцыі па выніках парлямэнцкіх выбараў Лідзія Ярмошына заявіла, што сярод абраных дэпутатаў ёсьць Алена Анісім, «якая далучае сябе да апазыцыі».

Таксама старшыня ЦВК адзначыла, што ў Палату прадстаўнікоў прайшлі прадстаўнікі АГП (1), ЛДПБ (1), БПП (3) і ПКБ (8). Сярод «зорак» яна згадала алімпійскага чэмпіёна і трэнэра спартовай каманды ўнутраных войскаў МУС, канаіста Аляксандра Багдановіча, дырэктара «Бабушкінай крынкі» Ігара Кананчука.

10:29 12.9.2016

Марголін: Брудныя выбары

Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін: «Беларусь страціла магчымасьць далучыцца да дэмакратычных краінаў. Выбары былі як ніколі брудныя, зафіксаваны шэраг правакацыяў».

10:26 12.9.2016

Янукевіч: Змрочныя выбары

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

«На вялікі жаль, кампанія апраўдала самыя змрочныя прагнозы. Тое, што рабілася на падліку галасоў, сьведчыць, што тое, што робіць улада, і само слова „выбары“ знаходзяцца вельмі далёка.

У дзень галасаваньня назіральнікам адмовілі ў доступе да падліку галасоў. Назіральнікам перашкаджалі працаваць — гэтая тэхналёгія ўжывалася даволі адкрыта».

Кампанія «Права выбару» падала 768 скаргаў за ўвесь час назіраньня.

10:24 12.9.2016

Кампанія «Права выбару» не прызнае выбары сумленнымі

«Мы не прызнаем выбары сумленнымі. На усіх 10 акругах зафіксаваныя грубыя парушэньні, мы ня можам лічыць выбары сапраўднымі», — заяўляе прадстаўнік кампаніі «Права выбару» Дзяніс Садоўскі.

Дзяніс Садоўскі
Дзяніс Садоўскі

10:13 12.9.2016

Гэта можа прывесьці да грамадзянскай вайны ў Беларусі, — Калякін пра выбары

Прадстаўнікі кампаніі «За справядлівыя выбары 2016» падводзяць вынікі выбарчай кампаніі на прэсавай канфэрэнцыі.

09:38 12.9.2016

Дэпутат Канапацкая: Я не адна, мы будзем працаваць камандай

Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

09:14 12.9.2016

Анатоль Лябедзька: «Мы пакуль ня ведаем, ці здасьць Канапацкая мандат. Прэс-канфэрэнцыя заўтра а 11-ай у гатэлі Манастырскім. Канапацкая скажа, што будзе рабіць.

Стаўленьне да Канапацкай было пазытыўным, але такое ж стаўленьне было і да шмат якіх іншых кандыдатаў.

Улада кантралявала працэс на ўсіх выбарчых акругах. Кантроль быў. Чаму ўлада дала магчымасьць лічыць галасы на акрузе Канапацкай, — мне невядома. Але нашыя адзнакі не мяняюцца, нават з улікам таго, што яна перамагла».

09:13 12.9.2016

Дзясяткі дэпутацкіх мандатаў скрадзеныя — Лябедзька

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька:

«У нас няма стандартаў АБСЭ, няма свабоды выбараў. Дзясяткі дэпутацкіх мандатаў скрадзеныя. Мы ставілі задачу павялічыць колькасьць сваіх актывістаў, гэта ня тысячы, але дзясяткі людзей. Правацэнтрысцкая кааліцыя працягвае сваю дзейнасьць. Мы пераходзім на другі этап сваёй супольнай працы.

Мы прапаноўваем стварыць пляцоўку, на якой бы аб’ядналіся дэмакратычныя кандыдаты, — там мы аб’яднаем высілкі, каб захаваць кантакты з выбарнікамі.

Нелегітымнасьць унутры краіны — гэта тое, што адзначае гэтую парлямэнцкую кампанію».

09:10 12.9.2016

Рымашэўскі: Парлямэнту няма

Віталь Рымашэўскі, БХД: «Там, дзе вылучаліся правацэнтрысты, у буйных гарадах выбары не адбыліся, яўка каля 30 працэнтаў. Парлямэнту няма. Беларусы выказалі сваё стаўленьне да выбараў. У гэтым годзе, як ніколі, паводзіны камісіі былі вельмі брутальныя.

Асноўная задача правацэнтрысцкай кааліцыі — дэлегітымізацыя таго, што адбылося, як у Беларусі, так і за мяжой.

Казаць, што ёсьць прагрэс, — немагчыма. Улады малявалі колькасьць самым моцным кандыдатам — апошнія месцы, каб іх абразіць.

У беларускага народа застаўся адзін шанец — гэта пратэст у любой форме».

09:09 12.9.2016

Губарэвіч: Галасы не лічылі

Правацэнтрысцкая кааліцыя падводзіць вынікі выбараў.

«Ярмошына не дазволіла лічыць галасы, правяраць сьпісы, кантраляваць хаду галасаваньня. Тое, што два кандыдаты патрапілі ў парлямэнт, — сьведчыць пра тое, што прызначаныя ўсе 110», — перакананы Юрась Губарэвіч з руху «За свабоду».

09:08 12.9.2016

XS
SM
MD
LG