На закрытым участку № 60 па Аўтазаводзкай акрузе № 92 у 10-й гарадзкой клінічнай бальніцы Менску яўка выбаршчыкаў склала 100% — прагаласавалі ўсе 605 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Такім чынам атрымліваецца, што стан здароўя ўсіх пацыентаў 10-й клінічнай бальніцы, дзе ёсьць сем хірургічных аддзяленьняў і яшчэ два аддзяленьні анэстэзіялёгіі і рэанімацыі, дазволіў ім прыняць удзел у выбарах. На гэтым участку ўжо вядомы вынік галасаваньня — перамог дырэктар рысорнага заводу ААТ «МАЗ» Валеры Курсевіч, які набраў 351 голас. А вось старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч атрымаў паводле пратаколу толькі 45 галасоў.
Асноўная праблема на выбарах — маніпуляцыі зь яўкай, — назіральнікі
Нацыянальны каардынатар кампаніі «Права выбару-2016» Дзяніс Садоўскі распавёў Свабодзе пра асноўныя парушэньні, зафіксаваныя падчас датэрміновага галасаваньня.
Ярмошына: У краіне больш 52%. У Менску пакуль адна такая акруга, Чкалаўская.( скардзіўся назіральнк Знавец)#выбары https://t.co/vz5tOpdIsA
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Яўка на выбары перавысіла 50%
Паводле стану на 15 гадзіну яўка па Беларусі на выбарах склала 52,49%. Больш за палову прагаласавалі па ўсіх абласьцях. Толькі ў Менску меней — 41,9%.
Ярмошына пра вялае галасаваньне ў Менску: Ня цэняць таго, што маюць
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына паведаміла, што на 12 гадзіну ў Беларусі яўка на выбары склала 42,3 працэнты, а ў некаторых акругах ужо прагаласавала больш за палову выбарнікаў, таму можна лічыць, што выбары там адбыліся.
Янукевіч: Тыя, хто не ідзе на выбары, падыгрываюць уладам
Старшыня Партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты па 92-й Аўтазаводскай акрузе ў сталіцы Аляксей Янукевіч 11 верасьня прагаласаваў за самога сябе.
Як галасуюць у аграгарадку. ФОТАГАЛЕРЭЯ
У нядзелю 11 верасьня — асноўны дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Журналісты Радыё Свабоды завіталі на ўчастак для галасаваньня № 53 лагойскай выбарчай акругі № 75, каб паглядзець, як галасуюць у аграгарадку.
Тацяна Караткевіч: «Важна, каб сёньня правільна палічылі галасы»
Кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і былая кандыдатка ў прэзыдэнты Тацяна Караткевіч прагаласавала на выбарчым участку № 97 у Кастрычніцкім раёне Менску. Падчас галасаваньня яна заявіла, што ня верыць у справядлівыя вынікі галасаваньня, але будзе працягваць палітычную дзейнасьць.
Экспэрт для БТ: Чым далей на ўсход, тым дэмакратыя меней запатрабавана. Але Японія падкачала, ЗША вінаваты.#выбары https://t.co/GLCbu5wvvr
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Ярмошына пра 25% прагаласаваўшых менчукоў на датэрміновых выбарах: Разбалаваныя, не цэняць таго, што маюць.#выбары https://t.co/uA4GmjsXq3
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
«Права выбару-2016»: Людзей прымушалі галасаваць датэрмінова
Кампанія «Права выбару-2016», якая ладзіць доўгатэрміновае назіраньне за ходам выбарчай кампаніі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, адзначае, што цягам пяці дзён датэрміновага галасаваньня ўчастковыя камісіі пры дапамозе мясцовых уладаў і адміністрацыяў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў стварылі ўмовы для фальсыфікацыі выбараў.
З Менскай абласной камісіі: Усё добра. Ярмошына: А ў вёсцы багатых Тарасава? Чаму няма запрашэньняў?Пакараць!#выбары https://t.co/iyZqGNTTdY
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Ярмошына: ў 8 акругах Віцебскай вобласьці прагаласавала больш за палову. У Гомельскай 6, Магілёўскай 4.#выбары https://t.co/8VbulyudRC
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Участак ў 42 гімназіі, дзе балатуецца сьпявачка Дарафеева. Песьні ў буфэце: "ўлюблёны ў цябе, Расея" люблю".#выбары https://t.co/uU8VawKZM7
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Ярмошына: Прэзыдэнцкія выбары каштавалі таньней, чым парлямэнцкія
Усяго 197 мільярдаў недэнамінаваных рублёў, альбо больш за 9 мільёнаў даляраў выдаткавана на цяперашнія выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Гэтая сума параўнальная з «выбарчым бюджэтам» мінулых прэзыдэнцкіх выбараў.
На 12 закрытых вайсковых участках галасаваньне завершанае, там пачалі лічыць галасы. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Ананіч пра акрэдытацыю журналістаў на выбары: "697 беларускіх і СНД заявіліся, нікому не адмоўлена". Дзе яны?#выбары https://t.co/MR8pz89XlO
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016