Ярмошына пра бюджэт выбараў: 197 мільярдаў, зь іх 87% на заробак сябрам камісій. Гэта 9 мільёнаў баксаў. #выбары https://t.co/b2LwptALGz
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Ананіч: «Будзе дадзеная прававая ацэнка ўсім дэструктыўным праявам»
Паводле міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч, асобныя інтэрнэт-рэсурсы, якія базуюцца за мяжой, займалі дэструктыўную пазыцыю падчас выбарчай кампаніі.
Ярмошына пра выдаленьне 15 назіральнікаў: Не крытычная лічба. Але двух пазбавілі, бо сваякі. Іх аднавяць.#выбары https://t.co/gkfmZg44pQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Ярмошына: ёсьць 20 скаргаў выбарцаў, усе руцінныя, несур'ёзныя. Яе дубліруюць абласныя старшыні: ўсё добра.#выбары https://t.co/1vFij3A6zU
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Старшыня 476 участку Філімонава: Прагаласавала 208 з 711, каля 34%. Назіральнік ад БРСМ: Яўку не падлічваў.#выбары https://t.co/cY8FDQSzii
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Назіральнікі ад АБСЭ: Калі чвэрць прагаласавала датэрмінова, гэта яшчэ ні пра што ня кажа
Назіральнікі адзначылі, што адпраўлялі ў ЦВК некалькі справаздач з рэкамэндацыямі што да правядзеньня выбараў. На іх думку, калі іх выканаюць, гэта будзе «добрым сыгналам».
Таксама прадстаўнікі місіі па назіраньні ад АБСЭ, заявілі, што «зараз складана рабіць высновы, бо не прааналізавалі яшчэ ўсе справаздачы, у тым ліку з рэгіёнаў».
Артысты "Радугі" паміж нумарамі канцэрту. Абліваюцца потам. На ўчастку 476 спакайней...#выбары https://t.co/jlay5M6RUR
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Перад палацам прафсаюзаў, дзе 476 участак, ва ўсю ідзе канцэрт. Вось толькі гледачоў малавата #выбары https://t.co/ol0XFQzZmP
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Тацьцяна Караткевіч прагаласавала на Кастрычніцкім выбарчым участку 97 разам з сям'ёй: мужам, сынам і маці.#выбары https://t.co/nj1g72kXxM
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Ярмошына: Зроблена ўсё, галасаваньне было сьвятам
Парлямэнцкая выбарчая кампанія 2016 году — «больш мэдыйная і актыўная» ў параўнаньні з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 2012 году, заявіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына 11 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч узяў удзел у галасаваньні на адным з участкаў ва Ўсходняй выбарчай акрузе № 107. Палітык прагаласаваў за кандыдатку ад Аб'яднанай грамадзянкай партыі Вольгу Маёраву. Сам Губарэвіч зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты ў Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 .
Сакратар Цэнтрвыбаркаму Лазавік: На 10.00 прагаласавала ўжо 34,4%. Журналісты ў інфацэнтры: Што ты кажаш?!#выбары https://t.co/0z5y3jQmH1
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Лукашэнка прагаласаваў #Выбары https://t.co/ZpQKTSBgyA
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
У кіёску інфацэнтра Цэнтрвыбаркаму - Канстытуцыя РБ узору 1996 года, калі парлямант стаў палатай.#выбары https://t.co/oAM6Bps3tp
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Міністар друку Лідзія Ананіч - БТ: Усё будзе добра, працуйце хоць да 2 ночы.#выбары https://t.co/0nc1E6feBB
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
У інфацэнтры Цэнтрвыбаркаму перад прэсканфэрэнцыяй ў 12. Хто правярае мікрафоны, хто дасыпае. #выбары https://t.co/3dMQojfYIq
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Фінькевіч ня можа выйсьці на выбарчы ўчастак, бо да яго ломяцца міліцыянты
Артур Фінькевіч паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ў ягоную кватэру ломяцца супрацоўнікі міліцыі. З-за гэтага ён ня можа выйсьці з дому на выбарчы ўчастак.
Кілбасная баба, бібліятэка-торт — як аздоблены ўчастак, дзе галасуе Лукашэнка #Выбары https://t.co/nVlBajvUor https://t.co/rQyoarEsYT
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.9.2016
Міністар інфармацыі Ананіч: СМІ забясьпечылі дэмакратыю на выбарах
Беларускія СМІ зрабілі ўсё неабходнае для адкрытага і дэмакратычнага правядзеньня парлямэнцкіх выбараў.
Такое меркаваньне ў дзень асноўнага галасаваньня 11 верасьня выказала міністар інфармацыі Лілія Ананіч, перадае БЕЛТА.