Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Анісім і Ганна Канапацкая.
Алена Анісім і Ганна Канапацкая.

Па выніках выбараў дэпутатамі сталі Канапацкая з АГП і Анісім з ТБМ

Упершыню з 2004 года ў беларускім парлямэнце будуць апазыцыйныя дэпутаты: Ганна Канапацкая з АГП і Алена Анісім з ТБМ. Гэта стала вядома па выніках выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 11 верасьня. Усяго абрана 110 дэпутатаў, абсалютная большасьць ляяльныя да ўлады.

За выбарамі назіралі 827 міжнародных назіральнікаў — ад СНД, БДІПЧ АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дыпляматычнага корпусу, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

09:46 11.9.2016

Гомельшчына — лідэр датэрміновага галасаваньня

За чатыры дні датэрміновага галасаваньня Гомельская вобласьць апынулася ў лідэрах. Паводле зьвестак абласной выбарчай камісіі, у рэгіёне прагаласавалі 26,87 адсоткаў выбарнікаў. Гэта больш, чым у любым іншым рэгіёне краіны.

09:35 11.9.2016

У датэрміновым галасаваньні на выбарах у Палату прадстаўнікоў прынялі ўдзел 31,29% выбарнікаў, паведаміў Цэнтравыбаркам.

Таксама апублікаваныя зьвесткі пра колькасьць тых, хто прагаласаваў на 9 гадзінаў 11 верасьня. Найбольш — 35,23% у Гомельскай вобласьці, найменш — 25,89% у Менску.

XS
SM
MD
LG