Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: галасаваньне на выбарах не павінна быць штучным, я прыйду з Колем


Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў падчас працоўнай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай. Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА.

«У нас пачалося датэрміновае галасаваньне. Я хацеў бы зьвярнуць і вашу ўвагу, і тых, хто арганізоўвае выбары, адказвае за іх на месцах, каб не было ў нас нічога штучнага, каб мы ня гналі людзей на выбары, каб мы годна іх правялі, каб гэта сапраўды было сьвята і мы разумелі, што робім гэта для сваёй краіны і народу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка таксам сказаў, што, вядома, яму хацелася б, каб на выбары прыйшло як мага больш людзей.

Я абавязкова з малодшым сынам прыйду, як звычайна. І дзеці прагаласуюць

Пры гэтым, адзначыў ён, ёсьць меркаваньне, што Захад дасьць выбарам нізкую ацэнку, калі будзе вялікі працэнт датэрміновага галасаваньня. «Я думаю, нам гэтага баяцца ня трэба. Вельмі сур’ёзныя сродкі масавай інфармацыі прааналізавалі іншыя краіны — там ніхто не напружваецца з гэтай нагоды», — сказаў Лукашэнка.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што вялікая колькасьць журналістаў зьбіраюцца асьвятляць удзел Аляксандра Лукашэнкі ў галасаваньні. На што кіраўнік Беларусі адказаў: «Усё заклапаціліся, дзе прапаў малодшы сын. Я ж чытаю ў тым ліку ўсякі бруд. Я абавязкова з малодшым сынам прыйду, як звычайна. І дзеці прагаласуюць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG