Вярхоўны суд Беларусі адмовіў блогеру і фатографу Антону Матольку ў задавальненьні пазову да Белтэлерадыёкампаніі. Прычынай судовага разьбіральніцтва стала выкарыстаньне на канале «Беларусь 1» здымкаў паўночнага зьзяньня без пазначэньня аўтарства Матолькі. Карыстальнікі сацыяльных сетак у адказ на рашэньне суду сталі публікаваць на сваіх старонках фота, з-за якога распачаўся канфлікт блогера і БТ.