У першую нядзелю верасьня, калі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства, швэйцарскія беларусы зладзілі дыктоўку.
Дыктавалі і пісалі верш Рыгора Барадуліна «Чалавек не ўзьнікае так».
Як распавяла Свабодзе сакратар Асацыяцыі беларусаў Швэйцарыі Вольга Крук, дыктоўка — гэта нагода падтрымаць еднасьць беларусаў:
«Для беларусаў у замежжы важна падтрымаць нашу еднасьць, адчуць, што мы разам, зрабіць яшчэ адзін крок у захаваньні нашай культуры. Дыктоўка — гэта спосаб адчуць і „памацаць“ мову, прапусьціць яе празь сябе, быццам бы стварыць тэкст наноў».