Паводле патрабаваньняў адміністрацыі інтэрнатаў лядоўні, якімі карыстаюцца студэнты, не павінны быць старэйшыя за 10 гадоў. Што для кліентаў салёнаў азначае высокія выдаткі, бо чым навейшая лядоўня, тым яна даражэй каштуе.
Некаторыя студэнты маюць мінімальную стыпэндыю — 50 рублёў. У той жа час арэнда лядоўні на 10 месяцаў каштуе больш за 200 рублёў. Таму заплаціць за лядоўню і даставіць яе ў інтэрнат студэнтам дапамагаюць бацькі.
У салёнах пракату кажуць, што сродкаў, каб часта абнаўляць і пашыраць асартымэнт, не хапае. Аднак і нястачы ў кліентах няма.
Пракатнай тэхнікай пераважна карыстаюцца малазабясьпечаныя людзі, найперш студэнты і пэнсіянэры.