У салёнах пракату – ажыятаж на лядоўні
Напярэдадні новага навучальнага году ў салёнах пракату распачынаецца ажыятажны попыт на лядоўні. Студэнты разьбіраюць лядоўні ўсіх узораў, не зважаючы на тэхнічны стан і высокі кошт арэнды. Адміністрацыі інтэрнатаў вымагаюць, каб лядоўні былі не старэйшыя за 10 гадоў. Гэта азначае высокія выдаткі.