Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні правялі пікет за малы памежны рух


Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вадзім Саранчукоў разам з грамадзкімі актывістамі правёў пікет у падтрымку малога памежнага руху. Пікет адбыўся ў цэнтры Горадні на пешаходнай вуліцы Савецкай.

Вадзім Саранчукоў, прадстаўнік партыі БНФ, балятуецца ў 51-й Цэнтральнай выбарчай акрузе Горадні. У гэтай жа акрузе — прадстаўнік АГП, дырэктарка школы і два самавылучэнцы.

Адным зь першых падышоў мужчына, які запытаўся: ад якой партыі кандыдат? Бо яму вядомыя дзьве партыі БНФ. Пасьля тлумачэньняў ён узяў буклет, прысьвечаны малому памежнаму руху.

Вадзім Саранчукоў сказаў Свабодзе:

«Людзі не да канца разумеюць, якое палітычнае поле існуе сёньня ў Беларусі. Гэты чалавек — перакананы прыхільнік зьменаў, адкрыта кажа, што падтрымлівае Зянона Пазьняка. А пасьля размовы жадае посьпехаў нам, бо партыя Пазьняка ня ўдзельнічае».

Вадзім Саранчукоў
Вадзім Саранчукоў

Да пікетчыкаў падышла інтэлігентная сівая жанчына з унукам. Яна размаўляла з Саранчуковым на добрай беларускай мове. Кандыдат прызнаўся нам: «Жанчына перакананая, што ўсе ў Беларусі баяцца. Яна была вельмі зьдзіўленая, што нехта можа бяз страху ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, выстаўляць свае кандыдатуры.

Яна ўзгадвае, як была на пахаваньні Быкава ў Менску, і тады ў яе быў гонар за людзей, якія ішлі за народным пісьменьнікам. Але з таго часу ў краіне столькі памянялася, і ня ў лепшы бок...

«Тым ня менш пры канцы пажадала посьпеху і пайшла, як мне падалося, прыемна ўражаная», — сказаў Вадзім Саранчукоў.

Міма пікету праходзіў дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, сябра парлямэнцкай апазыцыі БНФ Мікола Маркевіч, таксама ўзяў інфармацыйны буклет. Яго цяперашняя праца зьвязаная з пасажырскімі перавозкамі паміж Горадняй і Беластокам. Абодва гарады могуць трапіць у зону малога памежнага руху.
Міма пікету праходзіў дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, сябра парлямэнцкай апазыцыі БНФ Мікола Маркевіч, таксама ўзяў інфармацыйны буклет. Яго цяперашняя праца зьвязаная з пасажырскімі перавозкамі паміж Горадняй і Беластокам. Абодва гарады могуць трапіць у зону малога памежнага руху.

Саранчукоў дадаў яшчэ:

«Людзі не разумеюць сутнасьці выбарчага працэсу. Убачыўшы бел-чырвона-белы сьцяг, яны падыходзяць і пытаюцца: дзе падпісацца? Хоць ідзе агітацыйная кампанія, блізка да выбараў, а людзі ня ведаюць, што 11-га час галасаваць.

Наш пікет сёньняшні — лішні напамін пра тое, што зьмены ў краіне павінны адбыцца. Яны павінны адбыцца праз дэмакратычны мэханізм», — кажа ўдзельнік выбарчай кампаніі.

Што да малога памежнага руху, то мінакі таксама ведаюць пра такі праект і часам задаюць канкрэтныя пытаньні. Напрыклад: якія гарады ўвойдуць у зону, якая будзе ахоплена малым памежным рухам, калі яго ўвядуць? Аднаго зь мінакоў канкрэтна цікавіў Ваўкавыск: ці трапіць»?

«Людзей тэма цікавіць, таму мы ўдзельнічаем у гэтым. Тым больш у партыйнай праграме ёсьць тэма малога памежнага руху», — кажа Вадзім Саранчукоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG