Свабода — элемэнтарнае (ня)веданьне таго, што ты несвабодны, бо ведаеш ты ці ня ведаеш, што ад пачатку несвабодны, ужо нічога не вырашае. Унутраная ілюзія свабоды істотней, чым вонкавая. І лепей цешыцца з таго, што драбінка свабоды ёсьць хаця б у кубічным ангстрэме тваёй галавы.
Для мяне свабода — сямейны агмень. Нават у зьнятай у спальным раёне аднапакаёўцы мне мроіцца, што я ў вялікай драўлянай уласнай хаце, на дварэ завіруха, а ў печы полымя. Побач ты і дачушка.
Свабода — гэта стабільнасьць. А яна зьяўляецца тады, калі ёсьць што губляць. Мая свабода — гэта сям’я, горад, краіна — тое, што я баюся згубіць. Мая свабода там, дзе вы...
Алесь Емяльянаў-Шыловіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org