Саўка:
Сьцівен Сігал -
у Беларусь ён прыбыл.
Харошы, кстаці, выбар, — прэкрасная страна!
Сьцівен Сігал...
Страляў ён, бегаў, прыгаў.
А шчас сюда на выгул прыехаў, старына.
Грышка:
Сігал Сьцівен -
Ужо ня той, што быў ён.
Здараецца, артысты ўсё робяць абы-як.
«Маньяк Мінска», і мінская прапіска...
Даруй, я памыліўся: маяк, а не маньяк.
Саўка:
Грышка, хопіць!
Нармальны Сьцівен хлопец!
Уверанна малоціць у стылі «айкідо».
Чоткі парэнь! Іграе на гітары.
Яму гітары чары Падвласны «от» і «до».
Грышка:
Сапраўдныя артысты
Ня граюць тэрарыстам.
На паўвысьпе крымскай
Дальбог, амаль Уетнам!
Цяпер у Інтэрнэце,
Як зайчык, моркву есьць ён...
На радасьць Лукашэнцы
І на брыдоту нам.