30 жніўня ў менскай школе № 48 адбыўся выступ Зьмітра Вайцюшкевіча, прысьвечаны памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе.
Падчас канцэрту праводзіўся збор сродкаў на помнік на магіле Чаркашына ў Берасьці. Канцэрт адбыўся ў межах агітацыйнай кампаніі кандыдаткі ў дэпутаты ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Марыны Хоміч.
Марына Хоміч, а таксама лідэры БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі ўзялі слова перад выступам сьпевака.
Намесьнік старшыні выбаркаму па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 104 Міхаіл Савановіч зачытаў вытрымку з правілаў правядзеньня агітацыі і сказаў, што канцэрты, маўляў, забаронены.