Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт Лявона Вольскага ў Менску. Фотагалерэя

Канцэрт з удзелам музыкі Лявона Вольскага ў рамках конкурсу маладых выканаўцаў «Засьпявай 3.0» прайшоў вечарам 19 жніўня ў Менску, хаця ня ў тым месцы, дзе плянавалася. Кавярня, дзе меўся прайсьці афіцыйна дазволены ўладамі канцэрт, аказалася закрытай на санітарны дзень. Выступ давялося тэрмінова пераносіць у галерэю Тут.бай.

Гэты канцэрт — апошні ў летняй сэрыі музычнага конкурсу «Засьпявай 3.0». Вольскі быў адным з членаў журы. Паводле арганізатараў імпрэзы, яшчэ раз пацьвердзілася, што канцэрты Вольскага ў Беларусі пад забаронай.

XS
SM
MD
LG