Адна зь пяці пацярпелых памерла ў бальніцы. 12 чалавек удалося выратаваць.
Прадстаўнік кіргіскай дыяспары Масквы і Маскоўскай вобласьці Абдыгані Ішакіраў паведаміў, што амаль усе загінулыя — дзяўчаты з Кіргізстану, якія легальна працавалі ў Расеі.
Відавочца здарэньня распавёў ТАСС, што дзяўчаты ў памяшканьні складу не жылі, яны толькі там працавалі, прычым па 12 гадзін 6 дзён на тыдзень.
Са свайго боку, МЗС Кіргізстану паведаміла «Інтэрфаксу», што пры пажары на складзе на Алтуф’еўскай шашы загінулі 15 кіргіскіх грамадзянаў, яшчэ чацьвёра дастаўлены ў бальніцы ў стане сярэдняй цяжкасьці.
Паводле папярэдняй вэрсіі, пажар адбыўся з-за кароткага замыканьня электраправодкі. Раней Сьледчы камітэт выказваў здагадку, што гэта быў падпал.
Пры пажары ў Маскве ў закрытым складзе загінулі 17 чалавек, амаль усе дзяўчаты з Кіргізстану
16 з 17 загінулых пры пажары ў Маскве былі ў закрытым памяшканьні. Пра гэта журналістам распавёў начальнік Упраўленьня пажарна-выратавальных сіл маскоўскага ўпраўленьня МНС Дзьмітрый Шырлін.
Самае папулярнае
1